Ёс дэ Момпер
Ёс дэ Момпер (нідэрл.: Joos de Momper; 1564, Антверпен — 5 лютага 1635, Антверпен) — фламандскі мастак-пейзажыст, прадстаўнік позняга маньерызму. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і мастака Барталамеуса дэ Момпера, які стаў першым настаўнікам Ёса. Па здагадках, у 1580 годзе ён распачаў вандраванне ў Італію дзеля навочнага знаёмства са скарбамі мастацтва, назапашанымі ў Італіі, і з мэтай удасканалення ўласнага майстэрства. У 1590 годзе ажаніўся ў горадзе Антверпен. Меў трох сыноў, якія дзякуючы бацьку таксама атрымалі мастацкую адукацыю. Сярод першых мастацкіх аўтарытэтаў для Ёса быў зямляк Пітэр Брэйгель старэйшы. Пра гэта сведчыць ранні твор Ёса «Пейзаж з падзеннем Ікара» (Нацыянальны музей Швецыі), З 1581 года прыняты ў гільдыю мастакоў Антверпена. Вядомы як стваральнік пейзажаў, над якімі працаваў галоўным чынам у майстэрні. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia