Іван Ігнатавіч Малышэўскі

Іван Ігнатавіч Малышэўскі
Дата нараджэння 13 (25) ліпеня 1828
Месца нараджэння
Дата смерці 11 (23) студзеня 1897 (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Ігнатавіч Малышэ́ўскі[1] (13 ліпеня 1828 — 11 студзеня 1897) — рускі гісторык царквы, славіст, асветнік, пісьменнік, доктар багаслоўя (1873).

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Нягневічы Навагрудскага павета Мінскай губерні ў сям’і святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча ў 1843 годзе, Мінскую духоўную семінарыю ў 1849 годзе, Кіеўскую духоўную акадэмію ў 1853 годзе. У 1853—1861 гадах бакалаўр, у 1861—1862 гадах экстраардынарны прафесар, з 1862 года ардынарны прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі[2]. Выкладаў рус­кую гісторыю і гісторыю рускай царк­вы. У 1873 годзе за дысертацыю «Александрийский патриарх Мелетий Пигас и его участие в делах Русской Церкви» атрымаў ступень доктара багаслоўя[3].

Памёр І. І. Малышэўскі 11 студзеня 1897 года. Пахаваны на Шчакавіцкіх могілках Кіеўскага Брацкага манастыра[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар шэрагу кніг і артыкулаў па гісторыі царквы, праблемах народнай адукацыі і царкоўнага жыцця ў Расіі[2]. Сярод яго прац «Творы св. Кірылы Тураўскага з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыл і Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь» у барацьбе за веру і народнасць" (вып. 1, 1895) і інш. Быў прыхільніка агульнаславянскага культурнага адзінства, аднак не выказваў схільнасцей да рускага панславізму[1].

Быў членам Маскоўскага археалагічнага таварыства, Рускага археалагічнага інстытута ў Канстанцінопалі, Кіеўскай археалагічнай камісіі, правадзейным членам Кіеўскага аддзялення Славянскага дабрачыннага таварыства і інш. У якасці члена будаўнічага камітэта І. І. Малышэўскі прымаў удзел у будаўніцтве і канчатковай аздабленні Кіева-Уладзімірскага сабора, ганаровым старастам якога ён быў пасля абраны[2].

Зноскі

  1. а б Беларусь 1995.
  2. а б в Федотова М. А. Малышевский Иван Игнатьевич // Энциклопедия «Слова о полку Игореве»: В 5 т. — СПб.: Дмитрий Буланин, 1995. — Т. 3. К—О. — 1995. — С. 213—214. (руск.)
  3. а б Иван Игнатьевич Малышевский Архівавана 10 лютага 2023. (руск.) // Мінская духоўная семінарыя

Літаратура

  • Малышэўскі Іван Ігнатавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 460. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Федотова М. А. Малышевский Иван Игнатьевич // Энциклопедия «Слова о полку Игореве»: В 5 т. — СПб.: Дмитрий Буланин, 1995. — Т. 3. К—О. — 1995. — С. 213—214. (руск.)
  • Титов Ф. Памяти И. И. Малышевского. — Киев, 1898. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya