Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў
Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў (2 чэрвеня 1790 — 26 чэрвеня 1854) — расійскі дыпламат, сапраўдны тайны саветнік з роду Варанцовых. Родапачынальнік галіны Варанцовых-Дашкавых. БіяграфіяНарадзіўся 2 чэрвеня 1790 года. Сын камер-юнкера графа Іларыёна Іванавіча Варанцова (1760—1790) ад шлюбу з Ірынай Іванаўнай Ізмайлавай. Служыў па ведамстве замежных спраў, у 1822—1827 гадах быў пасланнікам ў Мюнхене, у 1827—1831 — пасланнікам у Турыне. У 1831 годзе атрымаў тытул обер-цырымоніймайстра двара, з 2 красавіка 1838 года — сапраўдны тайны саветнік. Пазней займаў сінекуру — пасаду кіраўніка экспедыцыяй цырыманіяльных спраў пры Асаблівай канцылярыі Міністэрства замежных спраў. Памёр 26 чэрвеня 1854 года ў Пецяргофе ад халеры і быў пахаваны на могілках Аляксандра-Неўскай лаўры. Сям’яЖанаты (з 1834) на Аляксандры Кірылаўне Нарышкінай (1817—1856), дачцэ обер-гофмаршала, члена Дзяржаўнага савета К. А. Нарышкіна. У шлюбе было двое дзяцей:
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia