Іван Аляксеевіч Нядзёшаў

Іван Аляксеевіч Нядзёшаў
Дата нараджэння 1845
Дата смерці 14 кастрычніка 1881(1881-10-14)
Род дзейнасці мовазнавец

Іван Аляксеевіч Нядзёшаў (руск.: Иван Алексеевич Недё́шев; 1845 — 14 кастрычніка 1881[1][2]) — адзін з першых даследчыкаў (XIX ст.) беларускай мовы.

Некаторы час жыў у г. Замасць (Польшча). Аўтар працы «Гістарычны агляд найважнейшых гукавых і марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак», апублікаванай у часопісе «Русский филологический вестник», Варшава, 1884, Том 12), у якой паспрабаваў вызначыць геаграфічныя межы беларускай мовы ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Чарнігаўскай, Віцебскай, Ковенскай губернях, а таксама прааналізаваў гісторыю развіцця гукаў і граматычных форм беларускай мовы пераважна паводле помнікаў беларускага пісьменства XVI—XVII стст.

Зноскі

  1. Венграў
  2. Полаўцаў
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya