Іван Баніфатавіч Аляшкевіч
Іван Баніфатавіч Аляшкевіч (26 лістапада 1900 — 2 ліпеня 1977) — беларускі савецкі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач БССР (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968)[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на фронце, займаў пасады камандзіра аперацыйна-перавязачнага ўзвода, вядучага хірурга медсанбата, начальніка хірургічнага аддзялення і вядучага хірурга палявога перасоўнага шпіталя, старэйшага хірурга армейскіх шпіталяў, начальніка хірургічнага аддзялення[2]. Загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1949—1955 гг.)[1]. У 1965—1975 гадах загадчык кафедры хірургіі БелМАПА[2]. Навуковыя працы па хірургіі[1]. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia