Іван Вікенцьевіч Дабравольскі
Іван Вікенцьевіч Дабравольскі — скрыпач , дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог і музычны дзеяч. БіяграфіяВыхадзец з Магілёўшчыны. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інструментальнай музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія . Каля 1810 года разам з капэлай пераехаў у Астрахань, дзе правёў больш за 30 гадоў. 3 пачатку 1840-х гадоў працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр, які выконваў творы кампазітараў-класікаў. У 1816—1818 гадах ён выдаваў «Азиатский музыкальный журнал»[1]. Гэта была першая ў Расіі спроба выкарыстання літаграфскага спосабу ў нотадрукаванні, а таксама запісу, публікацыі і апрацоўкі з ужываннем прыёмаў еўрапейскай кампазітарскай тэхнікі музычнага фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа. У часопісе друкаваліся і інструментальныя п'есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Дабравольскага («Паланэз» для скрыпкі і інш.). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia