Іван Карлавіч Стржалка
Іван Карлавіч Стржалка (?-?) — беларускі ўрач, акушэр, хірург, гінеколаг. БіяграфіяДля азнаямлення з медыцынскай практыкай наведваў, між іншым, клінікі Берліна, Парыжа і Прагі[1][2]. Да 1865 года працаваў у Слуцку. З 1865 года працаваў у Мінску[3]. 11 снежня 1879 года ў Мінску па ініцыятыве доктара медыцыны С. К. Свянціцкага Мінскае таварыства ўрачоў на свае сродкі адкрыла «лякарню для прыходных бедных хворых». Узначальваў лякарню С. К. Свянціцкі, а яго памочнікам быў І. К. Стржалка. Гэта ўстанова была закрыта з-за недахопу фінансавання ў 1881 годзе[4]. Медыцынская дзейнасцьУ 1863 годзе пры аказанні дапамогі сельскай парадзісе з запушчаным папярочным становішчам плоду зрабіў эмбрыяспондылатамію па сваім спосабе, «які адрозніваецца ад усіх іншых прапанаваных спосабаў і мае вялікую перавагу перад іншымі»: разрэзаў міжрабер’е падпахай у плоду, пранік у грудную поласць і падскурна, з боку грудной паражніны, падзяліў хрыбет. Дзякуючы гэтаму ўмяшанню адбыўся самаразварот плоду, роды скончыліся шчасна, маці засталася ў жывых[3]. 23 лютага 1884 года С. К. Свянціцкі далажыў Таварыству мінскіх урачоў аб паспяхова праведзенай (у снежні 1883) разам з І. К. Стржалка аперацыі ліквідацыі пузырна-похвавага свіршча, які з’явіўся пасля працяглых і цяжкіх трэціх родаў[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia