Іван Міхайлавіч Каратчэня
Iван Міхайлавіч Каратчэня (нар. 13 жніўня 1948 года, вёска Таль, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітычны дзеяч, вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (1994), Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1995), Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1997). БіяграфіяСкончыў у 1967 годзе сельскагаспадарчы тэхнікум, а ў 1975 годзе агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1986 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. У 1969—1975 гг. працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгасу імя Беларускай ваеннай акругі Любанскага раёна. У 1975—1976 гг. — начальнікам Любанскай райдзяржсемстанціі, у 1976—1986 гг. — працаваў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі, першым намеснікам старшыні Уздзенскага райвыканкама. У 1986—1990 — першым сакратаром Вілейскага гаркама КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1992), член Прэзідыума, старшыня Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000). У 1992—1998 гг. — Каардынатар Рабочай групы Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Выканаўчы Сакратар СНД. З 2000 года на выкладчыцкай працы ў Маскве. Аўтар больш за 40 навуковых прац. Кандыдат эканамічных навук (1994), тэма дысертацыі: «Станаўленне і ўмовы развіцця інтэграцыйнага эканамічнага саюза дзяржаў — удзельніц СНД». Доктар эканамічных навук (1996), тэма дысертацыі: «Стратэгія і перспектывы фарміравання эканамічнага саюза краін СНД». Некаторыя крыніцы сцвярджаюць аб імаверных кантактах Івана Каратчэні са светам злачыннасці[1],[2]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Дружбы Народаў (Расія) Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia