Іван Пятровіч Барычэўскі
Іван Пятровіч Барычэўскі (таксама Тарнава-Барычэўскі; 1810, Мінская губерня — 24 чэрвеня (5 жніўня) 1887, Выбарг) — археолаг, гісторык і этнограф. Даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і святара Мінскай епархіі. У 1829 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю, у 1833 г. — Кіеўскую духоўную акадэмію[1] са ступенню старэйшага кандыдата. У 1833—1835 гг. — выкладчык славеснасці ў Арлоўскай семінарыі. У 1835 годзе звольніўся з духоўнага звання. У 1835—1838 гг. служыў у дэпартаменце шляхоў зносін і публічных будынкаў, у 1838—1839 гг. — у дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей, у 1839—1841 гг. — у інспектарскім дэпартаменце ваеннага міністэрства. З 1841 г. — у Галоўным упраўленні шляхоў зносін (з 1865 г. — Міністэрства шляхоў зносін Расійскай імперыі): чыноўнік асаблівых даручэнняў, дырэктар канцылярыі (1860—1887), член савета міністэрства (у 1870-я гг.). Навуковая дзейнасцьЗ 1837 года друкаваўся ў «Часопісе Міністэрства народнай асветы» («Журнал Министерства народного просвещения»), найбольш значнымі лічацца артыкулы:
У 1840—1841 гадах выдадзена першая яго вялікая праца: «Аповесці і паданні славянскага племені», працягам якога былі «Народныя славянскія апавяданні»; ў абедзвюх працах змяшчалася нямала ўпершыню публікуемага матэрыялу. Нягледзячы на некаторыя хібы ў адборы, падачы матэрыялу і рэдагаванні народных тэкстаў, зборнікі адыгралі станоўчую ролю, упершыню пазнаёміўшы рускага чытача са славянскай народнай паэзіяй. Адным з першых звярнуўся да вывучэння гісторыі і старажытнасцей літоўска-рускай стараны, і напісаў дзве шырокіх працы: «Даследаванне аб паходжанні, назве і мове літоўскага народа» і «Праваслаўе і руская народнасць у Літве», а таксама шэраг артыкулаў:
Рэдагаваў пяты том «Актов, относящихся к истории Западной России». У 1840-х гадех у аглядзе «Губернскіх ведамасцяў» зрабіў мноства каштоўных выняткаў па розных пытаннях: па гісторыі дыяцэзій і іерархаў, па апісанні манастыроў, па гісторыі і старажытнасці, па мовазнаўстве, па гісторыі кнігадрукавання ў Расіі, па гістарычнай геаграфіі, статыстыцы, этнаграфіі. Пасля 1860 года апублікаваў толькі тры працы:
Многія працы выйшлі ў выданнях «Сын отечества», «Журнал Главного Управления Путей Сообщения», «Северное Обозрение», «Военно-Энциклопедический Словарь», «Маяк», «С.-Петербургские Ведомости», «Христианское Чтение» і іншых выданнях. Друкаваўся таксама пад псеўданімамі: Бор—ский, И.; Боричевский, Иван; Васильев, В.; И. Б.[2] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia