Іван Пятровіч Кулібін
Іван Пятровіч Кулібін (руск.: Иван Петрович Кулибин; 21 красавіка 1735, Ніжні Ноўгарад, Расія — 11 жніўня 1818) — расійскі механік-самавучка і вынаходнік. БіяграфіяУ 1764—1767 гг. сканструяваў гадзіннік у форме яйка са складаным механізмам аўтаматычнага дзеяння. У 1769—1801 гг. кіраваў механічнымі майстэрнямі Пецярбургскай Акадэміі навук. Стварыў «люстраны ліхтар» (прататып пражэктара), «планетны» кішэнны гадзіннік, цялежху-самакат, «механічныя ногі» (пратэзы), ліфт, аптычны тэлеграф і код для перадачы паведамленняў і інш. Распрацаваў спосабы шліфавання шкла для мікраскопаў, тэлескопаў і да т.п. прылад. У 1776 г. пабудаваў мадэль аднаарачнага моста з фермамі цераз р. Нява, у 1804 у г. Ніжні Ноўгарад — «вадаходнае судна», якое магло рухацца супраць цячэння. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia