Іван Сідаравіч Іжакевіч
Іван Сідаравіч Іжакевіч (18 студзеня 1864, сяло Вішнапаль, Кіеўская губерня — 19 студзеня 1962, Кіеў) — украінскі мастак, графік, пісьменнік. Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і на Уманшчыне. У 1874 годзе ў 10-гадовым узросце адправіўся ў Кіеў, жадаючы стаць мастаком. Служыў пасланцам пры манастыры, у 1879—1881 гадах вучыўся ў мастацкай школе пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Затым паступіў у прыватную школу мастака М. І. Мурашка. У 1882—1884 гадах удзельнічаў у рэстаўрацыі старадаўніх фрэсак Кірылаўскага манастыра ў Кіеве. З 1884 года вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі жывапісу, за поспехі быў узнагароджаны срэбнымі медалямі. У 1888 годзе з-за недахопу сродкаў быў вымушаны пакінуць Акадэмію, працаваў настаўнікам малявання ў сельскай школе. Ілюстраваў перыядычныя выданні, на працягу 29 гадоў супрацоўнічаў з часопісам «Ніва». У 1911 годзе распісваў царкву Святога Георгія ў горадзе Берасцечка на Валыні. З 1917 года жыў і працаваў у Кіеве. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia