Іван Уладзіміравіч Карасёў
Іва́н Уладзі́міравіч Карасё́ў (руск.: Иван Владимирович Карасёв; нар. 1970, Краснадар) — расійскі пісьменнік, журналіст. Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза журналістаў Расіі. БіяграфіяВершы і прозу піша з 1987 году, друкуецца з 1993 году. У газеце «Бальшавік Каўказа» выйшаў упершыню ў свет яго верш «Пясчынка». У 1993 годзе скончыў Кубанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка і тэхніка нізкіх тэмператур». У 1996 быў прыняты ў Саюз журналістаў Расіі, а на семінары маладых пісьменнікаў Кубані яго аповесць «Выра» была асоба адзначаная пісьменнікам Віктарам Ліханосавым (аўтар «Наш маленькі Парыж»). У 1998 годзе па рэкамендацыі пісьменніцкай арганізацыі ён адзначаны стыпендыяй адміністрацыі Краснадарскага краю, заснаванай для адораных маладых аўтараў. А праз год у свет вышлі дзве яго кнігі — «Выра» («Вирщина») і паэтычны зборнік «Круг зямны». У 2003 кніга «Выря» была адзначаная адмысловым дыпломам губернатара Краснадарскага краю «За высокія дасягненні ў вобласці мастацкай літаратуры». У тым жа годзе ў Краснадарскай выставачнай зале адбылася выстаўка графікі Івана Карасёва (свае кнігі ён ілюструе сам). Выйшаў у свет шэраг навукова-публіцыстычных прац Івана Карасёва — «Філасофскі погляд на эвалюцыю экалагічных ідэй», «Алфавіт, як люстэрка чалавечай цывілізацыі», «Шрыфты ў цывільным і літары ў лапцях». Цяпер Іван Карасёў працуе эканамічным аглядальнікам Краснадарскага прадстаўніцтва «Расійскай газеты». Рыхтуе да публікацыі фантастычная зборнікі «Плерома, або Адсячэнне сферы», новы зборнік вершаў «Евангелле ад Цемры». Захапляецца этналінгвістыкай, міфалогіяй і граматалогiяй. Набліжаецца да завяршэння складанне энцыклапедыі «Усе пісьменнасці свету». З'яўляецца аўтарам планавай мовы Арахаў[1]. Два іншых яго праекты па лiнгваканструяванні — палiндромная мова Сунiлінус і мова фанетычнага мінімуму Альптэ. У 2008 Iван Карасёў падаў заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінеса, зарэгістраваную як «Штучная мова з самай маленькай колькасцю літар у алфавіце» Як журналіст, публікуецца ў «Расійскай газеце». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia