Іван Уладзіміравіч Літвіновіч
Іва́н Уладзі́міравіч Літвіно́віч (нар. 26 чэрвеня 2001, Вілейка, Беларусь) — беларускі батутыст. Чэмпіён Еўропы (2020) і свету (2019, 2021), Алімпійскі чэмпіён 2020 года ад Беларусі і 2024 года як індывідуальны нейтральны спартсмен. БіяграфіяПачаў займацца скачкамі на батуце з васьмігадовага ўзросту, да гэтага займаўся акрабатыкай па прыкладзе маці Таццяны Аляксандраўны — майстра спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы. Выхаванец Вілейскай ДЮСШ, першы трэнер — Пётр Іванавіч Зайцаў[3]. Скончыў Вілейскую сярэднюю школу №1 і Вілейскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «аўтаслесар». Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры[3]. Трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту пад кіраўніцтвам Вольгі Уласавай. Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2019). Спартыўная кар’ера![]() На чэмпіянаце свету 2017 года ў Сафіі здабыў срэбны медаль у адной з узроставых груп і заняў другое месца ў катэгорыі 15–16 гадоў разам з Даніілам Валынцавым. На чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Баку ўзяў залаты медаль у юніёрскім разрадзе і залаты медаль у камандным заліку. Выступаў на III Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018, дзе заняў чацвёртае месца[3]. У 2019 годзе выйграў срэбны медаль у індывідуальным заліку і залаты медаль у камандных спаборніцтвах (разам з Уладзіславам Ганчаровым, Алегам Рабцавым і Аляксеем Дударавым) на Чэмпіянаце свету ў Токіа. У індывідуальных скачках на першым этапе Кубка свету 2020 ўзяў срэбны медаль, што дало яму алімпійскую ліцэнзію ў Токіа[4]. На чэмпіянаце Еўропы 2020 года ў Сочы ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 22 месца, у камандным заліку здабыў залаты медаль (разам з У. Ганчаровым, А. Рабцавым і А. Дударавым)[5]. На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіа ў індывідуальным заліку заваяваў залаты медаль[6], які стаў першым медалём Беларусі на гэтых спаборніцтвах. На XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2 жніўня 2024 года Іван Літвіновіч выступаў як індывідуальны нейтральны спартсмен, стаў першым у гісторыі скачкоў на батуце двухразовым алімпійскім чэмпіёнам. Узнагароды і званніУзнагароджаны ордэнам Айчыны II ступені (2024)[7] і III ступені (2022)[8], Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2020)[9]. У 2019 годзе стаў «Асобай года» паводле рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты»[10]. Грамадзянская пазіцыяПасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення пратэстаў 2020 года падпісаў адкрыты ліст у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пасля алімпійскай перамогі на пытанне аб палітычным крызісе ў Беларусі сказаў: «мяне гэта не датычыцца, мяне гэта не закранула», таксама пацвердзіў падпісанне пралукашэнкаўскага ліста і абгрунтаваў гэта тым, што «спорт па-за палітыкай, і я заўсёды гэтага прытрымліваўся»[11]. На Алімпійскіх гульнях 2024 года адмовіўся адказваць на пытанне аб папярэдняй падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі[12]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia