Іван Фёдаравіч Шпілеўскі
Іва́н Фёдаравіч Шпіле́ўскі (18 жніўня 1891, Койданава, Мінская губерня — чэрвень 1941) — гісторык-краязнавец. БіяграфіяЗ 1912 года служыў матросам у Кранштаце, з 1914 — старшы радыётэлеграфіст лінкора «Імператар Павел I». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) агітатар, супрацоўнік газеты «Волна», член суднавага камітэта. Пасля Кастрычніцкага перавароту (1917) член Ваенна-марскога рэвалюцыйнага камітэта, удзельнік задушэння антыбальшавіцкага выступлення Керанскага — Краснова. Уваходзіў у атрад бронецягніка, высланага на дапамогу паўстаўшым рабочым Масквы, пасля ў петраградскі зводны атрад маракоў, накіраваны на Дон для барацьбы з каледзіншчынай. З 1918 года зноў у Петраградзе — камісар і член Савета камісараў Балтыйскага флоту, са жніўня 1919 года — камісар Кранштацкага раёна службы сувязі Балтыйскага флоту, удзельнік баёў супраць войск Юдзеніча. З 1921 года — камісар Цэнтру службы сувязі штабу Марскіх сіл РСФСР. З 1922 года ў БССР — старшыня Койданаўскага райвыканкама, з 1925 — інспектар лясоў Полацкай акругі. У 1930-я гады навуковы супрацоўнік, кіраўнік спраў АН БССР, сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства. Загінуў у канцы чэрвеня 1941 года падчас бамбёжкі санітарнага цягніка, у якім эвакуіраваўся на ўсход. Друкаваўся ў часопісах «Красный флот», «Наш край» і інш. Аўтар успамінаў «Братва» (1929). Творы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia