Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў
Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў (1 (13) красавіка 1898 — 10 студзеня 1938)[1] — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў работ па распрацоўцы ракетнай тэхнікі ў СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1991, пасмяротна). БіяграфіяІ. Ц. Кляймёнаў нарадзіўся ў сяле Старая Сурава Тамбоўскага павета Тамбоўскай губерні (сучасны Усманскі раён Ліпецкая вобласць, Расія). У 1918 годзе скончыў земска-гарадскую гімназію ў Маршанску. З 1918 г. у Чырвонай Арміі. У пачатку 1921 года І. Ц. Кляймёнаў паступіў на вучобу ў 1-ы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў в 1923 годзе быў пераведзены на інжынерны факультэт Акадэміі Паветранага Флоту імя М. Я. Жукоўскага, якую скончыў у 1928 годзе. З 1932 г. кіраваў газадынамічнай лабараторыяй, у 1933—1937 гг. рэактыўным НДІ. Пад кіраўніцтвам І. Ц. Кляймёнава распрацоўваліся рэактыўныя снарады М-8 і М-13 (РС-82 і РС-132)[2] для пускавых установак БМ-13 «Кацюша» і авіяцыйныя пускавыя ўстаноўкі. 2 лістапада 1937 г. І. Ц. Кляймёнаў быў арыштаваны органамі НКУС Масквы. 10 студзеня 1938 г. быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны. І. Ц. Кляймёнаў цалкам рэабілітаваны на пасяджэнні Вярхоўнага суда СССР 11 ліпеня 1955 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 чэрвеня 1991 г. Кляймёнаву Івану Цярэнцьевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. ПамяцьІмем І. Ц. Кляймёнава названы кратар на адваротным баку Месяца. Зноскі
Літаратура
СпасылкіІван Цярэнцьевіч Кляймёнаў на сайце «Героі краіны» (руск.) |
Portal di Ensiklopedia Dunia