Ігар Іванавіч Марковіч
Ігар Іванавіч Марковіч (нар. 1960, в. Ніжняе Хаміно, Верхнядзвінскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ніжняе Хаміно Верхнядзвінскага раёна. Мае сястру, яна працуе настаўніцай рускай мовы. У дзяцінстве сярод захапленняў былі ровары і матацыклы[2]. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі». У 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[3]. Працоўную дзейнасць пачаткаў у 1982 годзе ў саўгасе «Дрысенскі» Верхнядзвінскага раёна, дзе працаваў інжынерам-механікам, інжынерам па тэхніцы бяспекі і арганізацыі пажарнай аховы, загадчыкам майстэрняў, галоўным інжынерам. З 1987 па 1990 год — інструктар сельскагаспадарчага аддзела, затым інструктар арганізацыйнага аддзела Верхнядзвінскага райкама КПБ Віцебскай вобласці. У 1990 годзе ўзначаліў Верхнядзвінскае КУП па вытворча-тэхнічным абслугоўванні раённага аграпрамысловага аб’яднання Віцебскай вобласці, з 2003 года — гендырэктар ААТ «Верхнядзвінскі райаграсэрвіс»[3]. У сакавіку 2007 года прызначаны старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама[3]. Свой стыль кіраўніцтва называе «дэмакратычным»[2]. 26 снежня 2019 года прызначаны старшынёй Полацкага райвыканкама. Пасада кіраўніка Полацкага раёна стала вакантнай пасля таго, як былы старшыня Мікалай Шаўчук стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў[2]. Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[4]. Сям’яМае дваіх сыноў. Адзін з іх жыве ў Наваполацку, працуе юрыстам[2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia