Ігар Аляксандравіч Гапонаў
Ігар Аляксандравіч Гапонаў (3 ліпеня 1935, Калуга) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1976). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у Магілёўскім будтрэсце, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным інжынерам праектаў, намеснікам галоўнага інжынера Магілёўскага аблпраекта, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, з 1964 па 1985 г. — начальнікам Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Магілёўскага аблвыканкама. Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1962 года. Пражывае ў г. Магілёве. ТворчасцьУдзельнічаў у стварэнні праекта помніка ахвярам фашызму на Лупалаўскіх могілках (1976). Аўтар артыкулаў у БелСЭ па сучаснай архітэктуры гарадоў Магілёўскай вобласці. УзнагародыУзнагароджаны медалямі. Ганаровай граматай (1973) і Граматай (1969) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, трыма бронзавымі і сярэбраным медалямі ВДНГ СССР (1970, 1976, 1980, 1984). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia