Ігар Аляксандравіч Кудраўцаў
Ігар Аляксандравіч Кудраўцаў (23 студзеня 1946, Уфа, Башкірыя, Расія — 25 кастрычніка 2003) — беларускі інжынер шляхозў зносін — будаўнік, спецыяліст у галіне чыгуначнага пуці, пошукаў і праектавання чыгунак, асноў і фундаментаў будынкаў і збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (1996). БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (будаўнічы факультэт, 1970), Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1977). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1977, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, у 1986—1992 — загадчык кафедры «Інжынерная геалогія, асновы і фундаменты», з чэрвеня 1992 — кафедры «Будаўнічыя канструкцыі, асновы і фундаменты», у 1994—1997 — дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: уплыў хвалевых працэсаў на ўласцівасці грунтоў і дынамічных уздзеянняў на надзейнасць работы будаўнічых канструкцый; даўгавечнасць будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia