Ігар Валер’евіч Галабурда
Ігар Валер’евіч Галабурда (нар. 28 лютага 1978, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі[1]. БіяграфіяНавучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. Выступаў за мінскія клубы РТІ, РВАР, «Аўтазаводзец-Джэнці» і асіповіцкі АЗАА. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры (2002)[2]. У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998[3]. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам у асіповіцкім клубе, у тым ліку ў 2009—2012 гадах — галоўным трэнерам. У далейшым пераехаў у Маскву, працаваў трэнерам у Маскоўскай баскетбольнай лізе[4]. Кар’ера баскетбаліста
Кар’ера трэнера
ДасягненніУ якасці баскетбаліста
У якасці трэнера
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia