Ігар Леанідавіч Бікешчанка
Ігар Леанідавіч Бікешчанка (нар. 20 ліпеня 1948, г. Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1972 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1966 года тэхнік, архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў ў праектным інстытуце «Белдзіпрагандаль», галоўны архітэктар праектаў і начальнік архітэктурна-тэхналагічнага аддзела. Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску. Творчасць![]() За час працы ўдзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве больш як 200 аб’ектаў грамадзянскага і прамысловага прызначэння ў Беларусі і Расіі. Асноўныя працы: сталовая ВА імя У. І. Леніна (1980), універсам у мікрараёне Кабушкіна-2 (1981), рэстаран «Свіцязь» (1982, з Я. К. Дзятлавым) у Мінску, рэстаран у Магілёве (1982), універсам «Люблін» у Брэсце (1986, з А. У. Жалдаковым). УзнагародыУзнагароджваўся дыпломамі архітэктурных конкурсаў, ганаровымі граматамі Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia