Ігар Станіслававіч Нагорскі
Ігар Станіслававіч Нагорскі (18 лютага 1931, г. Бабруйск — 13 мая 2006) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі і аўтаматызацыі сельскай гаспадаркі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1980). БіяграфіяСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1953). З 1956 года старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута торфу АН БССР. З 1961 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1964—1980 гадах загадчык лабараторыі і аддзела, у 1980—1983 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1983—1998 гадах дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (з 1994 года БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі), у 1998—1999 гадах галоўны навуковы супрацоўнік, з 1999 гадах саветнік пры дырэкцыі Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі. Адначасова ў 1984—1998 гадах генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб’яднання «Белсяльгасмеханізацыя». У 1992—1998 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і энергетыкі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979), медалямі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні прысвечаны пытанням тэхналогіі і сродкаў механізацыі сельскай гаспадаркі. Прапанаваў эксперыментальна-тэарэтычны аналіз эфектыўнасці функцыянавання і аптымізацыю метадамі матэматычнага мадэлявання параметраў сельскагаспадарчых машын на стадыі іх праектавання. Распрацаваў палажэнні па даследаванні мабільных сельскагаспадарчых агрэгатаў ва ўмовах нестацыянарных выпадковых уздзеянняў. Унёс уклад у абгрунтаванне ацэначных паказчыкаў і шляхоў фарміравання рацыянальнай сістэмы сельскагаспадарчых машын. Пад яго кіраўніцтвам створаны эфектыўныя сельскагаспадарчыя машыны новага пакалення, якія забяспечваюць высокую ступень рэсурсазберажэння пры вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі за кошт адаптацыі іх рабочых органаў да глебы, раслін і апрацоўваных сельскагаспадарчых матэрыялаў, а таксама дзякуючы высокаму ўзроўню ўніфікацыі. Аўтар больш за 420 навуковых прац, у тым ліку 18 кніжных выданняў, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia