Ігар Станіслававіч Станкевіч

Ігар Станіслававіч Станкевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 30 жніўня 1967(1967-08-30) (57 гадоў)

Ігар Станіслававіч Станкевіч (30 жніўня 1967, Магілёў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў г. Магілёве.

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, інжынер па аўтаматызацыі; Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін, юрыст.

Служыў у радах Савецкай Арміі ў складзе Крамлёўскага палка (г. Масква).

Працаваў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на вытворчым аб'яднанні «Хімвалакно» г. Магілёва; слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, майстрам, старшым майстрам, начальнікам участка па вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак, старшынёй прафсаюзнага камітэта вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак, намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта, старшынёй прафсаюзнага камітэта ААТ «Магілёўхімвалакно».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета Белхімпрафсаюза, Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya