Ігар Сяргеевіч Цітовіч
Ігар Сяргеевіч Цітовіч (30 чэрвеня 1917, горад Горкі, Магілёўская вобласць – 12 чэрвеня 1985) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1970), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1940, 1945-1971 гг. выкладчык БПІ (з 1951 загадчык кафедры), адначасова з 1957 г. навуковы кіраўнік Праблемнай аўтамабільнай лабараторыі. У 1971-1985 гг. дырэктар, намеснік дырэктара Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР. Удзельнічаў у распрацоўцы першага беларускага аўтамабіля МАЗ-525, ва ўдасканаленні аўтамабіляў ГАЗ-53, КрАЗ-214, БелАЗ-540, трактароў. Працы па праектаванні асноўных агрэгатаў аўтамабіляў, трактароў і лакаматываў. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Асноўныя публікацыі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia