Ігнат Габрыэлевіч Булгак
Ігнацы Булгак, у расійскай традыцыі Ігнат Габрыэлевіч Булгак (1798 — 1848[1]) — буйны землеўласнік Мінскай губерні, бабруйскі павятовы маршалак. Заснавальнік палацавага комплексу Булгакаў у Жылічах[2]. ПаходжаннеЗ роду Булгакаў герба «Сыракомля». Бацька — Габрыэль Булгак, у 1785 годзе ажаніўся з Фартунатай Булгак, далёкай родзічкай з іншай галіны роду[1]. Шлюб аб’яднаў род Булгакаў, а агульную зямельную ўласнасць і капітал, у тым ліку матчын пасаг — сядзібу ў Жылічах, спадкаваў Ігнацы Булгак. Умовай атрымання спадчыны было заканчэнне ўніверсітэта[1]. БіяграфіяСкончыў Дэрпцкі ўніверсітэт. Удзельнічаў у вайне 1812 года, у складзе расійскай арміі дайшоў да Парыжа[2]. Актыўна займаўся палітыкай, займаў пасады лідскага ротмістра і бабруйскага павятовага маршалка[2]. Будаўніцтва палаца БулгакаўУ Парыжы Ігнацы Булгак меў магчымасць убачыць шэдэўры французскай архітэктуры, апроч таго, ён сабраў нядрэнную калекцыю карцін вядомых еўрапейскіх майстроў. Пасля вяртання дадому, арганізаваў паспяховую і эканамічна пісьменную гаспадарку, вялікі маянтковы гаспадарчы двор плошчай да 30 га, пачаў будаўніцтва палаца[2]. Сям’я![]() Ажаніўся з дачкой барысаўскага павятовага маршалка (1801—1803) Юзафа Мікалаевіча Слізеня — Ізабэлай[1], пасля яе хуткай смерці — з яе роднай сястрой Тэрэзай[3]. Праз шлюбы Ігнацы Булгак не толькі стаў адзіным спадчыннікам вялізнай маёмасці роду Слізняў, але і атрымаў ганаровую пасаду свайго цесця[1]. ![]() Ігнат меў 5 сыноў і 4 дачкі, сярод іх малодшага сына Эдгара, які стаў спадчыннікам родавай сядзібы[2]. У 1838 годзе Янам Кшыштафам Дамелем у Мінску створаны сямейны трыпціх для Ігнація і Тэрэзы Булгакаў, са старэйшым іх сынам Юзафам Вітольдам[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia