Ігнацій Івіцкі
Ігнацій Івіцкі (31 ліпеня 1783 г., Упіта, Літва — 3 лістапада 1823 г., Косава (Гуцульшчына), Украіна) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі, каталіцкі святар, езуіт. У Таварыства Ісуса ўступіў 18 жніўня 1800 г. у Полацку, тамсама быў асвечаны на ксяндза 25 студзеня 1812 г. Доктар тэалогіі і магістар вольных навук Івіцкі спачатку выкладаў рыторыку ў езуіцкіх навучальных установах: у Оршы (1806—1808) і Мсціславе (1808—1809). Пасля адкрыцця ў Полацку езуіцкай акадэміі выкладае там свецкую (1813—1814) і царкоўную рыторыку (1814—1819), а таксама лацінскую, французскую і польскую літаратуру і ўсеагульную гісторыю (1819—1820). (Змест асноўных курсаў, якія выкладаў І.Івіцкі падаецца Т. Б. Бліновай[1] і Я. М. Гіжыцкім[2].) Быў адным з рэдактараў «Полацкага штомесячніка» і публікаваў у гэтым часопісе свае філасофскія працы. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі — святар у Бжозаве (польскае Падкарпацце) (1820—1821), Падкамені (Львоўшчына) (1821—1822) і Косаве (1822—1823). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia