Ігнацій Хадыкевіч
Ігнацій Хадыкевіч (польск.: Ignacy Chodykiewicz, лац.: Ignatius Chodykiewicz; 28 кастрычніка 1781 — 26 снежня 1860, Рым) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог. 12 жніўня 1798 г. уступіў у Таварыства Ісуса і да 1800 г. праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Пасля курса рыторыкі ў Оршы выкладаў у класе інфімы ў Полацку (1801—1802) і Мсціславе (1802—1803). У 1803—1804 гг. вывучаў грэчаскую мову і архітэктуру, а ў 1804—1806 гг. — філасофію і грэчаскую мову ў Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1806 па 1807 гг. — выкладчык рыторыкі і паэтыкі, геаметрыі і алгебры у Мсціславе. Праслухаўшы ў Полацку курс тэалогіі (1807—1811) гг., застаўся ў сваёй альма-матэр. З 1813 па 1814 гг. — прафесар рыторыкі і паэтыкі і намеснік прэфекта бібліятэкі, а потым — прэфект друкарні і бібліятэкі (1814—1818) і намеснік сакратара (1814—1817) Полацкай езуіцкай акадэміі. 15 жніўня 1815 склаў апошнія зарокі. З 1818 па 1820 гг. — прафесар рыторыкі і паэтыкі, дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Аршанскім езуіцкім калегіуме[2]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) накіраваўся ў Італію. Працаваў у калегіуме Рэджа-нэль-Эміліі (1821—1836) і Папскім Грыгарыянскім універсітэце (1836—1860) — галоўнай навучальнай установе Таварыства Ісуса[3][4]. Памёр у Рыме 26 снежня 1860 г.[5] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia