Ігральная косць

Традыцыйныя ігральныя косці з закругленымі вугламі.

Ігральная косць[1] — папулярная крыніца выпадковасці ў настольных гульнях.

Уяўляе сабой невялікі прадмет, які пры падзенні на роўную паверхню займае адно з некалькіх магчымых устойлівых становішч. Традыцыйна гэта кубік, на кожнай з шасці граняў якога нанесены лікі ад 1 да 6, які кідаюць з мэтай дэманстрацыі выпадкова вызначанага цэлага ліку ад аднаго да шасці, кожны з якіх з'яўляецца роўнамагчымым дзякуючы правільнай геаметрычнай форме.

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84) — косць
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya