Іжорскае ўзвышша

Іжорскае ўзвышша — узвышша на захадзе Ленінградскай вобласці, складае большую частку Ардовікскага плато. Вышыня да 175,9 метраў. Узвышша складзена ардовікскімі вапнякамі.

Атрымала найменне ад фіна-ўгорскага племені іжора, якое здаўна жыло на ўзвышшы.

Геаграфія

Паверхня плоская і нахіленая на паўднёвы ўсход. Найбольш высокай з’яўляецца паўночная частка Іжорскага ўзвышша: тут ляжыць Дудэргофскае ўзвышша, з найвышэйшым пунктам — Крумкачовай гарой (паблізу пасёлка Мажайскага) вышынёй 175,9 м. На поўначы ўзвышша крута абрываецца, утвараючы ўступ (глінт).

Рэльеф узгорыста-марэнавы, развіты карст. Паўночны і заходні схілы стромкія (вышыня 50-80 м), з’яўляюцца часткай Балтыйска-Ладажскага ўступа (глінта). Пераважаюць змешаныя шырокалісцева-яловыя і сасновыя лясы. Ёсць азёры і балоты.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya