Ізборнікі Святаслава
Ізбо́рнікі Святасла́ва 1073 і 1076 гадоў — зборнікі Кіеўскай Русі, найбольш раннія помнікі старажытна-рускага пісьменства. Ізборнік 1073 годаІзборнік 1073 створаны ў Кіеве для князя Святаслава Яраславіча. З'яўляецца спісам зборніка, перакладзенага з грэчаскай мовы на стараславянскую ў 9 ст. для балгарскага цара Сімяона. Уключае творы «Ад апостальскіх статутаў», «Слова Іаана пра верачытныя кнігі», «Багаслоўца ад славес». Уключаны і свецкі трактат візантыйскага пісьменніка 9 ст. Георгія Хіравоска?! «Пра вобразы» — першы ў старажытна-рускай літаратуры дапаможнік па паэтыцы, а таксама артыкулы па логіцы, граматыцы, прытчы, загадкі. Упрыгожаны застаўкамі, мініяцюрамі. Зберагаецца ў Гістарычным музеі ў Маскве. Ізборнік 1076 годаІзборнік 1076 складзены на аснове рукапісаў княжацкай бібліятэкі. У ім змешчаны «словы», «павучанні», «наказы», этычныя выслоўі, «Стасловец» канстанцінопальскага патрыярха Генадзія, свецкія тэксты («Наказ багатым», «Пра жонак злосных і добрых»), творы, напісаныя ў Кіеўскай Русі, настаўленне пра карысць ведаў, кніг. Зберагаецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. Публікацыі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia