Ізраіль Рагозін
Ізраіль Рагозін (15 сакавіка 1887, Валожын — красавік 1971, Олэнхёрст , Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі прадпрымальнік у тэкстыльнай прамысловасці і дабрачынец.[1] Раннія гадыНарадзіўся ў рэлігійнай яўрэйскай сям’і Самуіла Эліэзера і Ханны Рагозіных ў Валожыне. У 1890 годзе бацька паехаў у ЗША па просьбе рабіна Нацыва , кіраўніка Валожынскай ешывы, каб сабраць сродкі для забеспячэння яе дзейнасці. Праз год у ЗША пераехала Ханна з чатырма дзецьмі. У 1895 годзе Самуіл Рагозін заснаваў невялікую ткацкую фабрыку ў Брукліне, якая стала даволі паспяховым прадпрыемствам. У 1903 годзе Самуіл вырашыў ствараць ешыву на ўзор Валожынскай і перадаў кіраванне фабрыкай 16-гадоваму Ізраілю. Ізраіль Рагозін паказаў сябе здольным прадпрымальнікам, да 1912 года на фабрыцы працавала ўжо 200 рабочых, а ў 1920 годзе прадпрыемства мела 5 фабрык і каля 1000 рабочых. У 1921 годзе кампанія атрымала найменне Beaunit Corporation. Rogosin IndustriesУ красавіку 1956 года Ізраіль Рагозін заснаваў Rogosin Industries Ltd. для вытворчасці пражы з віскознага валакна. Па просьбе ізраільскага міністра гандлю і прамысловасці Пінхаса Сапіра , у 1958 годзе вытворчасць была пераведзена ў новазаснаваны горад Ашдод ў Ізраілі, пад што ізраільскі ўрад выдзеліў 1000 дунамаў (100 га) зямлі.[2] У 1963 годзе Ізраіль Рагозін прадаў долю ў Beaunit Corp., на той час у кампаніі было каля 10000 супрацоўнікаў, а гадавы прыбытак складаў 150 млн долараў ЗША.[1] Пазнейшае жыццё і памяцьУ 1966 годзе Рагозін ахвяраваў 1 млн долараў на стварэнне Цэнтра па яўрэйскай этыцы ў Нью-Ёрку. Памёр у Олэнхёрсце (Нью-Джэрсі, ЗША). Адзіны яго сын, Лаянэл Рагозін (1924—2000) — незалежны амерыканскі рэжысёр. У памяць Ізраіля Рагозіна названы The Rogosin Institute ў Нью-Ёрку, некамерцыйная навукова-даследчая ўстанова па вывучэнні хвароб нырак . Рагозін ахвяраваў 2,5 млн долараў праз фонд Агенцтва яўрэйскай адукацыі на будаўніцтва 10-ці школ у Ізраілі, у т.л. 3-х у Ашдодзе[3]. У яго гонар названа галоўная вуліца і дзве школы ў Ашдодзе.[1] Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia