Плошча паверхні возера 2,38 км². Найбольшая глыбіня 8,4 м. Даўжыня 2,97 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км. Аб'ём вады 7,94 млн. м³. Плошча вадазбору 25,3 км². Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны сугліністыя вышынёй 12—15 м, у верхняй частцы разараныя, на паўднёвым усходзе парослыя лесам. Берагавая лінія звілістая, утвараё вялікую колькасць заліваў і мысоў. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 30% плошчы. Берагі нізкія (0,3—0,5 м), месцамі абразійныя, пад хмызняком; у паўночна-заходнім заліве сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей дно выслана крэменязёмістым сапрапелем.
На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1,2 га. Адзін з іх — востраў Замак. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м, месцамі адсутнічае. На паўночным захадзе выцякае ракаУсвіца, злучаючая Іказнь з возерам Дрывяты. Упадаюць меліярацыйныяканалы.
Каля возера аграгарадок Іказнь, вёскі Калеснікі, Самуйлы. Праходзіць аўтамабільная дарога М3
Літаратура
Мельнікаў А. К. Іказнь. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)