Іла Раўдзік

Іла Раўдзік
Пол жанчына
Спецыялізацыя падводнае плаванне[d]
Нарадзілася 10 студзеня 1944(1944-01-10)[1] (81 год)
Грамадзянства
Альма-матар

Іла Раўдзік (эст.: Illa Raudik; нар. 10 студзеня 1944, п. Вастселійна, Эстонская ССР) — майстар спорту СССР міжнароднага класа (падводнае арыентаванне).

Біяграфія

Нарадзілася 10 студзеня 1944 года ў п. Вастселійна (Эстонская ССР).

У 1967 годзе скончыла Талінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Фізічная культура».

З 1968 года працавала ў ДТСААФ. У 1968—1978 гадах — член зборнай СССР. Уладальніца некалькіх медаляў чэмпіянатаў свету, Еўропы і СССР. У 1973 годзе была прызнана лепшай спартсменкай Эстоніі. Шматразовая чэмпіёнка Эстоніі па плаванні ў ластах і падводнаму арыентаванню.

у 1989—2006 гадах працавала інструктарам па плаванні ў дзіцячым садзе «Кастан» у Пярну[2].

Крыніцы

  1. а б в г Illa Raudik // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 27 лістапада 2024.
  2. RAUDIK, ILLA
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya