Ільдэфонса Пучдэнголас
Ільдэфонса Пучдэнголас-і-Понсэ дэ Леон (ісп.: Ildefonso Puigdengolas y Ponce de León; 1876 — 31 кастрычніка 1936[2]) — іспанскі афіцэр, удзельнік каланіяльных войн на Кубе і ў Марока, а таксамай грамадзянскай вайны ў Іспаніі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і вайскоўца, аднак бацька рана памёр. У 14 гадоў паступіў у Школу капралаў і сяржантаў пры Школе Марыі Крысціны для дзяцей-сірот пяхотнікаў. У 1895 годзе пайшоў у якасці добраахвотніка на Кубінскую вайну. Пазней удзельнічаў у Рыфскай вайне. Залічаны ў корпус аховы, дзе даслужыўся да палкоўніка[3]. У жніўні 1932 года падчас паўстання генерала Хасэ Санхурха ў Севільі (т. зв. «Санхурхада») трапіў у палон да мяцежнікаў. Прыкладна ў 1932—1933 гадах стаў членам масонскай ложы[3]. Таксама ўступіў у Антыфашысцкі рэспубліканскі саюз ваенных. 27 мая 1936 года звольнены ў запас. У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі камандаваў калонай, якая падаўляла паўстанні ў Алькала-дэ-Энарэсе і Гвадалахары. Хутка прызначаны камандзірам гарнізона Бадахоса, арганізаваўшы абарону правінцыі і горада. Пасля падзення Бадахоса збег у Партугалію[3]. У кастрычніку вярнуўся ў Іспанію. Быў прызначаны камандзірам калонны групы Ілескас (Таледа). Прымаў удзел у баях пад Сесеньяй. У Парле[2] забіты падначаленымі пры спробе прыпыніць бязладнае адступленне войск[4][5]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia