Ільінская царква (Магілёў)
Ільінская царква — колішняя драўляная царква ў Магілёве. Размяшчалася на тэрыторыі Папінскай сотні Задубравенскага пасада, з краю Ільінскай гары па вуліцы Задубравенскай бліжэй да Дняпра[1]. Першае ўпамінанне Ільінскай царквы адносіцца да 1460 года, у сувязі з даволі міфічнай падзеяй. У гэтым годзе быццам танула жонка вялікага князя Казіміра Лізавета на свята прарока Ільі, таму ў гонар яе выратавання князь загадаў пабудаваць цэрквы ў радзе гарадоў, у тым ліку і ў Магілёве[1]. Ільінская царква вядома з ХVІ стагоддзя, Ільінская вуліца названая ў гонар царквы часта згадваецца ў 1570-х гадах, у сувязі з продажам зямлі[1]. Цікавым старабеларускім літаратурным помнікам пачатку ХVІІ стагоддзя з’яўляецца дагавор святароў царквы Святога прарока Ільі Васіля Андрэевіча (сын Андрэя Лаўравіча) і Афанаса Дзмітравіча з прыхаджанамі. Святары даволі грунтоўна адлюстроўваюць галоўнаю мэту існавання царквы: «Царкву Божаю добра будаваці, абы ў ёй евангельскай навукі, пабожнага жыцця святла не пагашаў, звычаяў добрых прыкладам не загніваў і добрым пастве, сабе ўрочанае пастырам быў»[1]. ![]() Інвентар горада Магілёва 1745 года згадвае святароў айцоў Яна і Стэфана, у 1766 годзе ў царкве Святога прарока Ільі служылі Павел Мамонавіч і Павел Страховіч[1]. У 1832 годзе Ільінская царква была зачынена, па прычыне малой колькасці прыхаджан. Ільінскі царкоўны прыход быў злучаны з прыходам суседняй Успенскай царквы[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia