Ілюстраваная хроніка![]() Ілюстраваная хроніка (лац.: Chronicon pictum, Marci de Kalt, Chronica de gestis Hungarorum) — сярэднявечная венгерская хроніка, якая меркавана была напісана Маркам Кальці , святаром касцёла Дзевы Марыі ў горадзе Секешфехервар. Найпрыгажэйшая венгерская сярэдневяковая хроніка, якая вядома сваімі ілюстрацыямі (147 мініяцюр), адсюль і яе назва — ілюстраваная хроніка. Мініяцюры з’яўляюцца цудоўнай крыніцай інфармацыі пра жыццё, адзенне і звычаі сярэдневяковай Венгрыі. Хроніка апісвае легендарнае паходжанне і сярэдневяковую гісторыю венграў да XIV ст., да часу кіравання Карла I Роберта. Хроніка створана ў 1360 годзе ў часы кіравання Людовіка I Вялікага. Па невядомых прычынах хроніка знаходзілася ў Вене, дзе была знойдзена ў XIX ст. У 1933 годзе яна была перавезена ў Будапешт, дзе цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Ферэнца Сечэні. Галерэя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia