ІнавацыяІнавацыя, новаўвядзенне (англ.: innovation) - гэта ўкаранёнае новаўвядзенне, якое забяспечвае якасны рост эфектыўнасці працэсаў або прадукцыі, запатрабаванае рынкам. З’яўляецца канчатковым вынікам інтэлектуальнай дзейнасці чалавека, яго фантазіі, творчага працэсу, адкрыццяў, вынаходак і рацыяналізацыі. Прыкладам інавацыі з’яўляецца вывядзенне на рынак прадукцыі (тавараў і паслуг) з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі або якасным павышэннем эфектыўнасці вытворчых сістэм. Тэрмін «інавацыя» паходзіць ад лацінскага «novatio», што азначае «абнаўленне» (ці «змена»), і прыстаўкі «in», якая перакладаецца з лацінскага як «у напрамак», калі перакладаць даслоўна «Innovatio» - «у напрамку змяненняў». Само паняцце innovation упершыню з’явілася ў навуковых даследаваннях XIX стагоддзя. Новае жыццё паняцце «інавацыя» атрымала ў пачатку XX ст. у навуковых працах аўстрыйскага і амерыканскага эканаміста Ё. Шумпетэра ў выніку аналізу «інавацыйных камбінацый», змяненняў у развіцці эканамічных сістэм. Менавіта Шумпетэрам дадзены тэрмін быў упершыню ўведзены у эканоміцы[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia