Іна Васілеўна Антонава
Іна Васілеўна Антонава (нар. 23 ліпеня 1952, Тула, РСФСР) — беларускі медык. БіяграфіяСкончыла Паўночна-Асецінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа». Працавала школьным урачом, загадчыкам аддзялення здаровага дзяцінства, галоўным урачом Наваполацкай дзіцячай паліклінікі. Займала пасады намесніка галоўнага ўрача па дзяцінству Наваполацкага гарадскога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання, галоўнага ўрача дзіцячай паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца». Арганізавала ў горадзе Наваполацку цэнтр рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў і цэнтр добразычлівых адносін да падлеткаў «Дыялог», была яго кіраўніком. З’яўлялася дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia