ІнгапіркаІнгапірка (ісп.: Ingapirca, ад кечуа: Inka Pirka «сцяна інкаў») — археалагічны комплекс у эквадорскай правінцыі Каньяр на месцы дакалумбавых горада і крэпасці. ГісторыяІнгапірка была заснавана ў сярэднявеччы індзейцамі-каньяры. Да XV ст. яна ператварылася ў горад Хатун-Каньяр са шматпакаёвымі каменнымі комплексамі. У канцы XV ст. мясцовыя землі былі заваяваны інкамі. Яны перабудавалі і пашырылі паселішча. Яго галоўным цэнтрам стала крэпасць, дзе месціўся ваенны гарнізон і захоўваўся харч. Інкі ўзвялі акведукі для забеспячэння вадой, злучылі Інгапірку з суседнімі паселішчамі праз сетку дарог. Найбольш істотныя будаўнічыя работы арганізоўваліся ў гады кіравання Уайна Капака. Мяркуецца, што горад быў важным апорным пунктам інкскай арміі на шляху ў паўночны Эквадор. Разам з гэтым, ён выконваў функцыі адміністрацыйнага і цырыманіяльнага цэнтра. Адметна, што пасля заваявання інкі і каньяры жылі ў асобных частках. Відавочна, апошнія мелі пэўную аўтаномію. Крэпасць і горад былі пакінуты ў першай палове XVI ст., што магло быць выклікана грамадзянскай вайной у дзяржаве інкаў, эпідэміяй, а потым іспанскім заваяваннем. Пасля іспанскага заваявання горад быў разрабаваны шукальнікамі скарбаў. Найбольшыя згубы панеслі месцы магільняў. Навакольныя землі былі падзелены паміж некалькімі памешчыцкімі сем'ямі, якія прымушалі мясцовых насельнікаў за карыстанне надзеламі бязвыплатна працаваць на іх палетках. Паміж памешчыкамі часцяком здараліся спрэчкі за ўрадлівыя тэрыторыі, у тым ліку вакол пакінутага горада. Старажытныя пабудовы не ўзнаўляліся і прыходзілі ў заняпад. Тым не меней, ужо ў каланіяльны перыяд з'явіліся даследчыцкія апісанні і спробы ідэнтыфікацыі пабудоў. Так, у 1739 г. Інгапірку наведаў і апісаў вядомы французскі навуковец і падарожнік Шарль Мары дэ ла Кандамін. Найбольш інтэнсіўнае вывучэнне Інгапіркі пачалося ў другой палове XX ст. Археалагічныя даследаванні і мерапрыемствы па захаванню праводзяцца і ў нашы дні. Славутасці![]() Археалагічны комплекс Інгапірка месціцца на вышыні 3160 м і займае каля 4 га. Ён уключае наступныя аб'екты:
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia