Інгер-Лена Лам
Інгер-Лена Крысціна Лам, у дзявоцтве Хультберг (нар. 27 снежня 1942, Лунд, Швецыя) — шведскі матэматычны і медыцынскі фізік ва ўніверсітэцкай бальніцы Лунда. Стала вядомай у 1960-е гады як першая жанчына ў Швецыі, якая атрымала ваенную адукацыю для паступлення на службу ваенным лётчыкам. Біяграфія![]() Нарадзілася і вырасла ў Лундзе. Яе бацька быў настаўнікам, а маці — гісторыкам. Яна з дзяцінства праяўляла цікавасць да тэхналогій, цікавілася сямейным аўтамабілем і матацыкламі. У старшай школе спецыялізавалася на матэматыцы і працавала над спецыяльным праектам па аэрадынаміцы. Вывучая англійскую мову ў Вялікабрытаніі, яна праводзіла вольны час, назірая за самалётамі ў аэрапортах Кройдану і Біггін Хілл, якія вядомыя сваёй дзейнасцю ў ваенныя часы. Яе першы палёт адбыўся ў Швецыі на старым двухмесным Sk 16. Інгер-Лена паступіла на факультэт фізікі ў Лундскім універсітэце. Летам 1962 года яна стала першай жанчынай [1], якая была прынята ў лётную школу ВПС Швецыі ў Вестэросе, дзе праводзіла многа часу ў цэнтральнай майстэрні ў якасці бортінжынера. Адзіная жанчына з групы 30 чалавек, якая вярнулася ў лётную школу летам 1963 года, а ў 1964 годзе атрымала спецыяльнасць бортінжынера. Аднак неўзабаве стала відавочна, што яна ніколі не будзе дапушчана да службы ў ВПС. У выніку яна была вымушана адмовіцца ад кар'еры авіятрысы і вырашыла працягнуць сваё акадэмічныя даследаванні, у выніку атрымаўшы ступень доктара тэхнічных навук у Лундскім універсітэце. Пасля яна працавала фізікам ва ўніверсітэцкай бальніцы, займалася даследаваннямі ў вобласці лячэння ракавых захворванняў, была навуковай кансультанткай аж да выхаду на пенсію ў 2010 годзе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia