Інгер Бергрэн
Інгер Бергрэн (шведск.: Inger Berggren, 23 лютага 1934 — 19 ліпеня 2019) — шведская спявачка. БіяграфіяІнгер Бергрэн нарадзілася ў 1934 г. у парафіі Марыі Магдалены ў Стакгольме. Яна пачала спяваць у аркестры Торэ Сванэруда, затым выступала з Торэ Эрлінгам, Сімонам Брэмам і Ётэ Вільгельмсонам. Яе дэбютнае выступленне адбылося ў 1952 годзе з песняй Nära, некаторы поспех спадарожнічаў песні Vals Intim. Але сапраўдны поспех прыйшоў да Інгер Бергрэн праз дзесяць гадоў з песняй Sol och vår («Сонца і вясна»), з якой яна стала пераможцам шведскага музычнага фестывалю Melodifestivalen 1962. Гэтую песню было вырашана выставіць на конкурс Еўрабачанне-1962, які праводзіўся ў Люксембургу. Іншая спявачка, Лілі Берглунд, таксама праходзіла праслухоўванні на шведскім радыё, але ў выніку была абраная Інгер Бергрэн. Яна з гэтай песняй выступала шостай і заняла 7-е месца. У тым жа годзе песня Інгер Бергрэн Elisabeth serenade («Серэнада Элізабэт») пратрымалася 33 тыдні ў топ-спісе Швецыі. У наступным годзе на конкурсе Melodifestivalen 1963 яе песня Twist till menuett заняла першае месца, хоць Інгер сама не выступала. У конкурсе Melodifestivalen 1967 яна ўдзельнічала ў якасці кампазітара, і песня Vem frågar vinden у выкананні Товы Карсан заняла пятае месца. Інгер Бергрэн выступала з песнямі ў 1950-1970-х гадах. Некаторыя яе песні былі шведскімі версіямі амерыканскіх хітоў. У 1970-х гадах яна выкладала спевы ў камуне Тэбю у лене Стакгольм. Яна таксама працавала капельмайстрам у гарадскім тэатры Стакгольма. Інгер Бергрэн памерла 19 ліпеня 2019 годзе. У яе было дзве дачкі: Элізабэт Юхансан і Гуніла Рер, якая абрала прафесію актрысы і рэжысёра. Фільмаграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia