Індыяна Джонс
Доктар Генры Уолтан «Індыяна» Джонс-малодшы (англ.: Dr. Henry «Indiana» Jones, Jr.) — персанаж, герой серыі прыгодніцкіх фільмаў, тэлесерыяла, шматлікіх кніг, коміксаў і камп’ютарных гульняў. Герой, які першапачаткова насіў імя Індыяна Сміт, быў прыдуманы рэжысёрам і сцэнарыстам Джорджам Лукасам у 1973 годзе[1]. Па паведамленні Разалінды Харысан, персанаж Індыяны Джонса быў заснаваны на гісторыі яе бацькі, Цілсана Харысана. Прадзюсары Джордж Лукас і Стывен Спілберг звязаліся з ёй і правялі шэраг інтэрв’ю, падчас якіх яна шмат расказала ім пра яго жыццё[2]. З моманту свайго першага з’яўлення ў фільме «Шукальнікі страчанага каўчэга» Індыяна Джонс стаў адным з самых вядомых персанажаў кіно. У 2003 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва назваў яго другім па значнасці кінагероем усіх часоў[3]. Часопіс Empire назваў яго найвялікшым кінаперсанажам[4]. Entertainment Weekly паставіў Джонса на 2-е месца ў сваім спісе самых крутых герояў поп-культуры[5]. Часопіс Premiere паставіў Джонса на 7-е месца у сваім спісе 100 найвялікшых кінаперсанажаў усіх часоў[6]. Фільмы пра Індыяну Джонса
ТэлебачаннеЗ 1992 па 1996 год Джордж Лукас выступіў у якасці стваральніка, выканаўчага прадзюсера і аўтара сюжэтаў тэлевізійнага серыяла «Хронікі маладога Індыяны Джонса» (англ.: The Young Indiana Jones Chronicles). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia