Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Індыянапалісе
Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Індыянапалісе (англ.: Indiana University–Purdue University Indianapolis) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Індыянапаліс у штаце Індыяна, ЗША. У 2024 годзе плануецца ажыццявіць падзел універсітэта на дзве незалежныя ўстановы. Агульная характарыстыкаВучэльня ўваходзіць адразу ў дзве ўніверсітэцкія сістэмы штата — гэта адна з дзевяці ўстаноў адукацыі сістэмы Індыянскага ўніверсітэта і адна з пяці ўстаноў адукацыі сістэмы Універсітэт імя Джона Перд’ю. Яна прапануе больш за 550 адукацыйных праграм, якія прадстаўляюцца 17 рознымі школамі. Кампус універсітэта знаходзіцца на захад ад цэнтра горада Індыянапаліс, у некалькіх хвілінах хады ад будынка заканадаўчага сходу штата і іншых урадавых устаноў. У рэйтынгу U.S. News & World Report за 2022 год універсітэт заняў 196-е месца сярод усіх універсітэтаў у ЗША і 99-е месца сярод дзяржаўных універсітэтаў ЗША, 46-е месца ў катэгорыі «Самыя інавацыйныя вучэльні», 67-е месца ў катэгорыі «Найлепшая вучэльня», і заняла 114-е месца ў «Лепшая інжынерная праграма бакалаўрыяту». Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia