Інжынерная этыка

Інжынерная этыка — раздзел прыкладной этыкі, якая даследуе маральныя абавязкі інжынераў перад грамадствам, працадаўцамі і прадстаўнікамі сваей прафесіі і ўсталеўвае прафесійныя стандарты, якія прымяняюцца ў інжынернай практыцы[1]. Яна ўключае прынцыпы адказнасці за бяспеку, устойлівасць, дабрабыт грамадства, а таксама абарону навакольнага асяроддзя. Ключавымі пытаннямі інжынернай этыкі з'яўляюцца прадухіленне ўрону, сумленнасць у праектаванні і справаздачнасці, абарона інтарэсаў грамадства, захаванне прафесійнай кампетэнтнасці і павага да інтэлектуальнай уласнасці[2]. Развіццё інжынернай этыкі цесна звязана з буйнымі тэхнагеннымі катастрофамі (напрыклад, аварыяй на Чарнобыльскай АЭС і крушэннем шатла «Чэленджэр»), якія падкрэслілі неабходнасць этычнай ацэнкі тэхналагічных рашэнняў. Сёння інжынерная этыка - важная частка падрыхтоўкі спецыялістаў у тэхнічных універсітэтах і актыўна развіваецца ў рамках навуковых даследаванняў і прафесійных кодэксаў.

Зноскі

  1. Charles Edwin Harris Jr., Michael Davis, Michael S. Pritchard, Michael J. Rabins Engineering Ethics: What? Why? How? And When?(англ.) // Journal of Engineering Education. — 1996. — В. 2. — Т. 85. — С. 93–96. — ISSN 2168-9830. — DOI:10.1002/j.2168-9830.1996.tb00216.x
  2. Engineering Ethics / Michael Davis. — 1. — Routledge, 2017-05-15. — ISBN 978-1-315-25647-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya