Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук

Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук
Арыгінальная назва польск.: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk
Дата заснавання 1954
Тып навуковая ўстанова
Дырэктар Ганна Зялінская
Юрыдычны адрас  Польшча, 00-337 Варшава, вул. Ярача, 1
Сайт ispan.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук (польск.: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk) — навукова-даследчая ўстанова ў структуры Польскай акадэміі навук.

Гісторыя

У 1954 годзе намаганнямі прафесара Тадэвуша Лер-Сплавінскага і прафесара Здзіслава Штыбера Польская акадэмія навук заснавала Аддзел славістыкі Польскай акадэміі навук. У 1977 годзе падраздзяленне ПАН атрымала статус інстытута, а ў 1992 годзе назва была зменена на Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук.

Структура

Інстытут падзелены на чатыры аддзелы:

  • Аддзел мовазнаўства
  • Аддзел літаратуразнаўства і культуралогіі
  • Аддзел гісторыі
  • Аддзел нацыянальных студый
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya