Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН
Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН (ІХФ РАН; руск.: Институт химической физики им. Н. Н. Семёнова РАН, ИХФ РАН) — навуковы цэнтр па вывучэнні дынамікі элементарных хімічных працэсаў у розных сістэмах і агрэгатных станах рэчыва. ГісторыяУтвораны 15 кастрычніка 1931 г. на базе фізіка-хімічнага сектара Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута М. М. Сямёнавым — адзіным савецкім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па хіміі, якую ён атрымаў у 1956 годзе. Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў быў яго нязменным дырэктарам да 1986 года. У 1990-м інстытуту было прысвоена яго імя. ІХФ быў сярод інстытутаў, прыцягнутых да працы над Атамным праектам СССР[1][2]. Будынак ІХФІХФ РАН размешчаны ў Маскве па адрасе вул. Касыгіна, 4. Корпус № 1 інстытута не што іншае, як Мамонава дача, пабудаваная пры Кацярыне II для маскоўскага генерал-губернатара В. М. Далгарукава (Крымскага). Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia