Інстытуцыяналізацыя

Інстытуцыяналіза́цыя — ператварэнне якой-небудзь з'явы ці руха ў арганізаваную ўстанову, упарадкаваны працэс з вызначанай структурай адносін, іерархіяй улады, дысцыплінай, правіламі паводзін.

За любым інстытутам стаіць гісторыя яго інстытуцыяналізацыі.

Інстытуцыяналізацыя можа тычыцца любой грамадскай сферы: гаспадарчай, палітычнай, рэлігійнай і г.д.

Пэўнымі прыкладамі інстытуцыяналізацыі могуць з'яўляцца: ператварэнне народных збораў у парламент; выслоўяў, творчай спадчыны мысляра — у філасофскую ці рэлігійную школу; захапленні якім-небудзь жанрам папулярнай музыкі — у субкультурную арганізацыю.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya