Інстытуцыі Юстыніяна![]() Інстытуцыі Юстыніяна — першая частка грандыёзнай кадыфікацыі рымскага права «Corpus iuris civilis», ажыццёўленай у Візантыйскай імперыі ў VI стагоддзі па загадзе імператара Юстыніяна I. У аснову тэксту былі пакладзены «Інстытуцыі» Гая, напісаныя ў II стагоддзі, аднак аўтары таксама выкарыстоўвалі «Інстытуцыі» Ульпіяна, Марцыяна і Фларэнціна. Кніга была складзена Трыбаніянам і прафесарамі Феафілам і Дарафеем і прадстаўлена імператару 21 лістапада 533 года. Мяркуецца, што Дарафей быў аўтарам I кнігі, Феафіл — II, а Трыбаніян — III і IV. Інстытуцыі з'яўляліся падручнікам для студэнтаў першага курсу, якія вывучалі рымскае права, але пры гэтым (у адрозненне ад падручніка Гая) ім была нададзена непасрэдная юрыдычная сіла. Падзел на 4 кнігі і асноўная структура былі запазычаны ў Гая. Кнігі падзелены на тытулы, а ў сучасных выданнях на параграфы. Неўзабаве пасля кадыфікацыі Феафілаў напісаў грэчаскі парафраз «Інстытуцый», з дапамогай якога студэнты, якія не валодалі лацінскай мовай, маглі засвоіць асновы рымскага права. Гл. таксамаВыданні
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia