Інцыдэнт у Фынтына-АлбэІнцыдэнт у Фынтына-Албэ, таксама вядомы як Разня ў Фынтына-Албэ — трагедыя, якая здарылася 1 красавіка 1941 года ў вёсцы Белая Крыніца (рум.: Fântâna Albă) Чарнавіцкай вобласці Украінскай ССР. Па заявах уладаў Румыніі і Малдавіі, ад 200 да 2000 чалавек, спрабуючы перасекчы дзяржаўную мяжу СССР і Румыніі, былі застрэлены савецкімі пагранічнікамі. Афіцыйныя дадзеныя архіваў КДБ кажуць толькі аб 48 забітых грамадзянах, але румынскія ўлады, грунтуючыся на сведчаннях тых, хто выжыў, сцвярджаюць аб шматлікіх ахвярах, з якімі распраўляліся асабліва жорсткімі метадамі, і пра масавыя арышты і дэпартацыя, праведзеных НКУС[1][2]. Перадгісторыя![]() У чэрвені 1940 года да СССР былі далучаны Бесарабія і Паўночная Букавіна, якія раней уваходзілі ў склад Румыніі. Ваеннае і палітычнае кіраўніцтва румынскіх тэрыторый вымушана было пакінуць землі, якія потым увайшлі ў склад Савецкай Малдавіі. Частка сем'яў у поўным складзе апынуліся на тэрыторыі СССР, атрымаўшы савецкае грамадзянства, аднак частка сем'яў апынулася падзеленай новай мяжой. У сувязі з гэтым многія члены сем'яў спрабавалі перасекчы мяжу, як з дазволу савецкіх і румынскіх памежнікаў, так і без гэтага дазволу. Аховай савецка-румынскай мяжы займаўся 97-й Чарнавіцкі памежны атрад НКУС, які кантраляваў участак працягласцю ў 7,5 км на поўдзень ад Чарнаўцоў (ён жа прыняў першыя баі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны супраць румынскіх і нямецкіх войскаў)[3]. Праз тэрыторыю, якая ахоўвалася 97-м пагранатрадам, перасёклі мяжу нелегальна 471 чалавек — ураджэнцы населеных пунктаў Герца, Глыбока, Пуціла і Старажынец. З больш аддаленых мястэчак Чарнавіцкай вобласці (Вашкоўцы, Застаўна, Наваселіца і Садгара) праз савецка-румынскую мяжу перайшлі 628 чалавек. Лічыцца, што за першы год знаходжання Паўночнай Букавіны ў складзе СССР гэтую тэрыторыю пакінулі 7 тысяч чалавек, з'ехаўшы ў Румынію. Савецкія ўлады ставіліся да падобных пераходаў праз мяжу насцярожана, расцаніўшы тых, хто перайшоў мяжу як патэнцыйных шпіёнаў Румыніі напярэдадні будучай вайны. 1 студзеня 1941 года 97-ы пагранатрад склаў спіс, куды ўвайшлі 1085 чалавек, якія ўцяклі праз мяжу або планавалі збегчы туды (іншы спіс ад 7 снежня 1940 года налічваў 1294 чалавека). 19 лістапада 1940 года 105 чалавек з вёскі Сучэвень, узброеныя 20 стрэльбамі, вырашылі перайсці савецка-румынскую мяжу. Пры спробе пераходу яны распачалі перастрэлку з савецкімі пагранічнікамі: 3 чалавекі былі забітыя, пяцёра параненыя, двое арыштаваныя. Разам з параненымі тыя грамадзяне, што засталіся ў жывых перайшлі ў вёску Радоўцы на тэрыторыі Румыніі. На наступны дзень сваякоў ўсіх 105 чалавек выселілі з вёскі[4]. Але выпадкі уцёкаў працягваліся: у Румынію перабраліся жыхары вёсак Махала, Астрыца і Гарэча у студзені 1941 года[4], а ў ноч на 6 лютага масавы пераход вырашылі здзейсніць каля 500 чалавек з вёсак Махала, Катул-Астрыца, Буда, Сіроўцы, Гарэча-Урбана і Астрыца. Раніцай у 6:00 завязалася чарговая перастрэлка: група завадатараў на чале з Н.Мерцікарам, Н.Нікай і Н.Ісак былі забітыя, каля 57 чалавек выбраліся ў вёску, 44 чалавек былі арыштаваныя і аддадзеныя пад суд. З асуджаных 12 чалавек былі расстраляныя па прысудзе Кіеўскага ваеннага трыбунала, 32 чалавекі атрымалі 10 гадоў турмы і на 5 гадоў пазбаўленыя грамадзянскіх правоў[4]. Па румынскім дадзеным, раніцай 6 лютага савецкімі пагранічнікамі было забіта да траціны бежанцаў[5]. ТрагедыяРумынскія ўлады заяўляюць аб наступным развіцці падзей 1 красавіка 1941 года[5]. Ад 2 да 3 тысяч чалавек[1][2][6] з вёсак Пятроўцы-дэ-Сус, Пятроўцы-дэ-Йос, Купка, Карчешць і Сучэвень, несучы белыя сцягі і рэлігійную атрыбутыку, накіраваліся да румынскай мяжы. Шэраг з іх заяўлялі, што савецкія ўлады нібыта дазволілі ім перайсці румынскую мяжу. На мяжы іх спынілі савецкія пагранічнікі НКВД, запатрабаваўшы спыніцца[6]. Атрымаўшы адмову, супрацоўнікі НКУС пачалі страляніну[6]. Паводле савецкіх дадзеных, колькасць забітых склала 44 чалавекі (17 з Пятроўцы-дэ-Йос, 12 з Трэсцян, 5 з Купкі і Сучэвені, 3 з Пятроўцы-дэ-Сус, 2 з Апрышэні). Аднак тыя, хто выжыў, сцвярджалі, што ахвяраў было значна болей: былі забітыя жанчыны, дзеці і старыя[2][5]. Апазнаныя наступныя забітыя[7]:
Румынскія ўлады сцвярджаюць са спасылкай на Нацыянальны архіў Бухарэста, што ахвяр было больш і што напад было спланаваны савецкімі пагранічнікамі: яны прыводзяць паказанні сведак пра больш чым 200 ці нават 2000 ахвяраў, забітых з стралковай зброі, і мноства параненых[2][5], якіх, нібыта, дабівала кавалерыя шаблямі. Некаторых тых, хто выжыў прывязвалі да коней і валаклі да месца, дзе былі выкапаныя пяць ям: туды кідалі і забітых, і яшчэ жывых, хаваючы жыўцом[2]. Іншых адправілі ў Глыбоку на допыт, дзе многія гінулі пасля катаванняў, а адтуль частка чалавек адвозілі на яўрэйскія могілкі, куды кідалі і хавалі жыўцом, заліваючы гашаную вапну[5]. На думку Ауреліана Кэрунту, у той дзень было забіта не 2 тысячы, а 7 або нават 15 тысяч чалавек. Сведкам тых падзей з'яўляецца Георгій Міхалюк 1925 г. н. (настаўнік на пенсіі), які апублікаваў кнігу «Акрамя сказанага» ў 2004 годзе і апісаў тое, што здарылася як «бойню», «генацыд» і «разню»[5]. Памяць
Крытыка версііПраціўнікі афіцыйнай румынскай версіі падзей сцвярджаюць, што румынскі пісьменнік Паўлу Гоман, вядомы сваімі антысеміцкімі заявамі, наўмысна фальсіфікаваў паказанні сведак, перабольшыў колькасць загінулых і выдумаў факты аб жорсткай расправе з забітымі, з прычыны чаго яго называюць галоўным ідэолагам распаўсюджвання інфармацыі аб трагедыі ў Фынтына-Албэ[11]; таксама крытыкі абвінавачваюць іншых румынскіх гісторыкаў у хлусні, заснаванай на асабістых антыкамуністычных перакананнях даследчыкаў[12]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia