Іньяцыа Чэфалья

Іньяцыа Чэфалья
італ.: Ignazio Ceffalia
Герб
9-ы Апостальскі нунцый у Беларусі
з 25 сакавіка 2025
Папярэднік Антэ Ёзіч
тытулярны архібіскуп
з 25 сакавіка 2025
Дыяцэзія Fiorentino[d]
Папярэднік Ângelo Ademir Mezzari[d]

Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 28 красавіка 1975(1975-04-28)[1] (50 гадоў)

Іньяцыа Чэфалья (італ.: Ignazio Ceffalia; нар. 28 красавіка 1975(1975-04-28)[1], Палерма) — каталіцкі арцыбіскуп, царкоўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1975 года ў горадзе Палерма на востраве Сіцылія. Належыць да мясцовай італа-албанскай каталіцкай Царквы візантыйскага абраду.

Атрымаў святарскае пасвячэнне 6 жніўня 2003 года; інкардынаваны ў дыяцэзію П’яна-дэльі-Альбанезі. З’яўляецца доктарам кананічнага права.

Распачаў дыпламатычную службу ў Ватыкане 1 ліпеня 2006 года. Працаваў у Эквадоры, Тайландзе, Пастаянным Прадстаўніцтве Святога Пасаду пры Савеце Еўропы (Страсбур), у Секцыі адносін з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Святога Пасаду і да прызначэння ў Беларусь — у Венесуэле. 25 сакавіка 2025 года прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі[2].

Валодае італьянскай, албанскай, французскай, англійскай, іспанскай мовамі.

Крыніцы

  1. а б Catalogue of the Library of the Pontifical University of the Holy Cross Праверана 30 мая 2025.
  2. Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі(нявызн.). catholic.by. Праверана 25 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya