Ініцыяцыя

Ініцыяцыя ў племені папуасаў, 1975 г.

Ініцыя́цыя (лац.: initiatio, літаральна "прысвячэнне") — абрад далучэння да пэўнай групы або пераходу на пэўны сацыяльны ўзровень.

На тэрыторыі Беларусі вядомы з 2-га тысячагоддзя да н.э. Сістэма абрадаў у родавым грамадстве, звязаная з пераводам юнакоў і дзяўчат у разрад дарослых. Хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 8-10 гадоў абрадамі “провадаў” або “знікнення” (з імі развітваліся так, быццам яны паміралі) пераводзілі на 6-8 год у спецыяльную абшчыну, дзе іх вучылі гаспадарчым справам, святочным абрадам і рэлігійным павер’ям. Абрад “вяртання” дазваляў вярнуцца юнакам у абшчыну бацькоў. Звесткі пра ініцыяцыю ў беларусаў захаваліся ў казках, каляндарных старажытных песнях і дахрысціянскіх святочных абрадах. 

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya